Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Свае работы ў экспазіцыі прадставяць пераможцы V адкрытага фестывалю-конкурсу дзіцячай творчасці "Я хачу стварыць цуд". "Выстава - гэта вынік творчага праекта, арганізатарам якога з'яўляецца сярэдняя школа нумар 19 Гомеля", - удакладнілі ва ўстанове.
Фестываль-конкурс па традыцыі прысвечаны юбілею аднаго з вядомых мастакоў свету, які ўнёс вялікі ўклад у скарбніцу сусветнай культуры. Летась ім стаў знакаміты мастак-марыніст Іван Айвазоўскі, адзначылі арганізатары.
У конкурсе прынялі ўдзел каля 400 прац з розных куткоў Беларусі, а таксама Італіі і ЗША. Лепшыя з іх і ўбачаць наведвальнікі выставы "Бясконцасць лініі мора". "Прадстаўленыя работы - гэта праява творчай індывідуальнасці ўдзельнікаў, задумы юных мастакоў", - дадалі ва ўстанове.
Экспазіцыя адрасавана шырокаму колу гледачоў. Уваход вольны.
www.belta.by Да спіса