Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Набярэжная р.Днепр
Набярэжная р.Днепр
Галоўная / Раён / Інфраструктура

Інфраструктура

Адміністрацыйная тэрыторыя раёна падзелена на гарадскі пасёлак Лоеў і 7 сельсаветаў (Бывалькаўскі, Карпаўскі, Каўпенскі, Малінаўскі, Ручаеўскі, Страдубскі, Уборкаўскі). У раёне 71 населены пункт, пражывае 11 239 чалавек.

Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены 3 камунальнымі сельскагаспадарчымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, 2 адкрытымі акцыянернымі таварыствамі і ААТ «Лоеўскі Агратэхсервіс».

Лоеўшчына - раён сельскагаспадарчага прызначэння. Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна спецыялізуюцца ў жывёлагадоўчай галіне на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, у раслінаводчай - на вытворчасці збожжа, насення кукурузы, рапсу, кармоў.

Адукацыйная прастора Лоеўскага раёна ўключае 19 устаноў.

З 1963 года рыхтуе кадры для сістэмы адукацыі ўстанова адукацыі «Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж".

Сетка медыцынскіх устаноў раёна ўключае раённую бальніцу, Бывалькаўскую бальніцу сястрынскага догляду, раённую паліклініку, 3 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 11 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

У раёне працуе 12 клубных устаноў, 13 бібліятэк, раённы метадычны цэнтр народнай творчасці, ДУА "Дзіцячая школа мастацтваў г.п.Лоеў" і 2 яе філіялы ў аг. Уборак і н.п. Бывалькі, музей бітвы за Днепр, цэнтр рамёстваў пры Уборкаўскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу.