Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10
E-mail: isp@loev.gov.by
На тэрыторыі Лоеўскага раёна знаходзіцца 124 аб'екта спадчыны, з іх 52 помніка археалогіі, 60 помнікаў гісторыі, 5 помнікаў архітэктуры, 2 помніка прыроды, 4 памятныя месцы і адзін помнік гістарычнаму дзеячу.
У Дзяржаўны спіс
гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь уключаны 55 нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей раёна.
Самую вялікую групу
гісторыка-культурных каштоўнасцейЛоеўшчыны складаюць помнікі гісторыі - збудаванні, звязаныя з найважнейшай
гістарычнай падзеяй XX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі – Вялікай Айчыннай
вайной. Гэта скульптурныя збудаванні, устаноўленыя на брацкіх магілах, помнікі
на магілах мірных жыхароў, расстраляных у гады акупацыі, а таксама памятныя месцы,
звязаныя з трагічнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
Пастановай Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года № 607«Аб наданні статусу і
катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу
гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь» статус гісторыка-культурнай каштоўнасці прысвоены помніку гісторыі – «Месца фарсіравання р.
Днепр» у в. Крупейкі. Помніку прысвоена першая катэгорыя гісторыка-культурнай
каштоўнасці, што паказвае на міжнародную значнасць аб'екта і яго духоўную
каштоўнасць.
Усяго ў Дзяржаўны спіс
гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь уключаны 27 помнікаў
гісторыі.
Лоеўская зямля тоіць у
сабе вытокі мясцовай культуры, захоўвае рэшткі старажытных паселішчаў, сляды
гаспадарчай дзейнасці чалавека, яго матэрыяльнай культуры. Усё гэта з'яўляецца
аб'ектам даследавання навукоўцаў і археолагаў, якія ў выніку карпатлівай працы
макулінка за макулінкай збіраюць і аднаўляюць бясцэнныя гістарычныя рэліквіі,
якія збярог для нашчадкаў час.
У выніку шматгадовых
даследванняў на Лоеўшчыне былавыяўлена вялікая колькасць астанкаў старажытных помнікаў: селішч, гарадзішчаў, могільнікаў і інш.
Пастановай Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года № 607 «Аб наданні статусу і
катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу
гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь» статус гісторыка-культурнай каштоўнасці прысвоены помніку археалогіі «Гарадзішча ранняга
жалезнага веку і сярэднявечнага горада Лоева» г. п. Лоеў, уключаны па
хадайніцтве Інстытута Гісторыі НАН Беларусі; выключаны адзін аб'ект – «Селішча
перыяду ранняга жалезнага веку»: Ліпнякі, у сувязі з поўным
разбурэннем і стратай яго асаблівых духоўных, мастацкіх і дакументальных
каштоўнасцей, а таксама адсутнасцю магчымасці
правесці навукова-абгрунтаванае аднаўленне помніка археалогіі.
Асаблівую атмасферу
гарадскога пасёлка і вёсак Лоеўскага раёна ствараюць будынкі і ансамблі, плошчы
і паркі. Менавіта помнікі архітэктуры фарміруюць уражанне аб населеным пункце і часта
становяцца своеасаблівымі «візітнымі карткамі гарадоў».
Лоеў
і Лоеўскі раён у розныя гістарычныя эпохі аказваўся пад уплывам пануючых у
архітэктуры стылявых тэндэнцый, што адбівалася ў архітэктурным абліччы мястэчка
і акруговых вёсак.
Рашэннем
Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях
гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь
помніку архітэктуры ў в.Пярэдзелка «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом,
флігель, парк» прысвоена 2 катэгорыя гісторыка-культурнай значнасці, якая
паказвае на нацыянальнае значэнне духоўных і мастацкіх вартасцей каштоўнасці.