Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10
E-mail: isp@loev.gov.by
Лоеўскі ўчастак электрасувязі
(далей УЭС) Рэчыцкага занальнага вузла электрасувязі (далей ЗУЭС) Гомельскага
філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам»
з'яўляецца структурным падраздзяленнем Рэчыцкага ЗУЭС Гомельскага філіяла РУП
«Белтэлекам», размешчаны па-за месцам знаходжання ЗУЭС і ажыццяўляе частку яго
функцый, не з'яўляецца юрыдычнай асобай, дзейнічае на падставе Палажэння.
Асноўнымі задачамі ўчастка
электрасувязі з'яўляюцца забеспячэнне на тэрыторыі г.п. Лоеў і Лоеўскага раёна
своечасовага, якаснага і поўнага задавальнення патрэбаў юрыдычных і фізічных
асоб у паслугах электрасувязі з мэтай атрымання прыбытку.
У сваёй дзейнасці УЭС кіруецца
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства
сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, загадамі, інструкцыямі,
распараджэннямі і іншымі лакальнымі актамі Прадпрыемства, філіяла, ЗУЭС,
Палітыкай Прадпрыемства ў галіне якасці, аховы працы, дакументамі сістэмы
менеджменту якасці.
Форма ўласнасці – дзяржаўная.
У Лоеўскім раёне прадастаўляюцца
паслугі кампаніі «Белтэлекам» пад брэндамі byfly (высакахуткасны доступ у
Інтэрнэт), ZALA (інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне) і ЯСНА (пакеты
паслуг). Ўкаранёна тэхналогія GPON, якая з'яўляецца разнавіднасцю FTTH (оптыка
да дома) і прадугледжвае давядзенне да кватэры абанента аптычнага валакна. Пры
гэтым абаненту ўсталёўваецца «разумная» прылада ONU, якая мае розныя інтэрфейсы
(Ethernet, FXS, WiFi) для прадастаўлення разнастайных тэлекамунікацыйных паслуг
– тэлефоннай сувязі на базе тэхналогіі IMS, інтэрактыўнага і інтэрнэт
тэлебачання ZALA, доступу да сеткі інтэрнэт, ахоўнай сігналізацыі, дамафону,
«Разумны дом». З мэтай забеспячэння бяспекі і
кантролю за правапарадкам прадастаўляецца паслуга "Відэакантроль", як
адна з асноўных складнікаў канцэпцый "Разумны горад" і "Бяспечны
горад". Укаранёны сэрвіс рэалізацыі тавараў у растэрміноўку для абанентаў
РУП "Белтэлекам".
У сэрвісным цэнтры УЭС заключаюцца
ўсе віды дагавораў на паслугі «Белтэлекам» з фізічнымі асобамі.
Лоеўским УЭС праведзена
мэтанакіраваная работа па ўкараненні сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў у
галіне паслуг электрасувязі. Паказчыкі ў поўным аб'ёме адпавядаюць
зацверджанаму нарматыву сацыяльнага стандарту.
Начальнік Лоеўскага ўчастка
электрасувязі Рэчыцкага ЗУЭС Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» – Мельнік
Сяргей Мікалаевіч, тэл. 8 (02347) 2 12 32.