Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10
E-mail: isp@loev.gov.by
У цяперашні час на
тэрыторыі Лоеўскага раёна зарэгістравана 185 суб'ектаў малога і сярэдняга
прадпрымальніцтва: 48 – малых і сярэдніх арганізацый, 137 – індывідуальны
прадпрымальнік.
З 48 арганізацый: 6
фермерскіх гаспадарак, 18 таварыстваў з абмежаванай і дадатковай адказнасцю, 18
прыватных прадпрыемстваў, 5 камунальных прадпрыемстваў, 1 вытворчае ўнітарнае
прадпрыемства. Работа малога і сярэдняга бізнесу прысутнічае ў кожным кірунку:
вытворчасць, транспартная дзейнасць, раздробны гандаль, грамадскае харчаванне,
аказанне паслуг насельніцтву. З мэтай узмацнення работы па развіцці
прадпрымальніцтва і арганізацыі новых вытворчасцей, выпрацоўкі прапаноў па
вырашэнні праблемных пытанняў, звязаных з развіццём малога і сярэдняга бізнесу,
штоквартальна праводзіцца пасяджэнне раённага Савета па развіцці
прадпрымальніцтва.