Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ВЫСТАВА "БЯСКОНЦАСЦЬ ЛІНІІ МОРА" АДКРЫЕЦЦА Ў ГОМЕЛІ

2 мая 2023

Свае работы ў экспазіцыі прадставяць пераможцы V адкрытага фестывалю-конкурсу дзіцячай творчасці "Я хачу стварыць цуд". "Выстава - гэта вынік творчага праекта, арганізатарам якога з'яўляецца сярэдняя школа нумар 19 Гомеля", - удакладнілі ва ўстанове.


Фестываль-конкурс па традыцыі прысвечаны юбілею аднаго з вядомых мастакоў свету, які ўнёс вялікі ўклад у скарбніцу сусветнай культуры. Летась ім стаў знакаміты мастак-марыніст Іван Айвазоўскі, адзначылі арганізатары.

У конкурсе прынялі ўдзел каля 400 прац з розных куткоў Беларусі, а таксама Італіі і ЗША. Лепшыя з іх і ўбачаць наведвальнікі выставы "Бясконцасць лініі мора". "Прадстаўленыя работы - гэта праява творчай індывідуальнасці ўдзельнікаў, задумы юных мастакоў", - дадалі ва ўстанове.

Экспазіцыя адрасавана шырокаму колу гледачоў. Уваход вольны.

www.belta.by
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/region2-by//vystava-bjaskontsasts-linii-mora-adkryetstsa-u-gomeli-22104
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.