Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
На сустрэчы старшыні аблвыканкама Івана Крупко з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандрам Агароднікавым у Ташкенце абмеркавана двухбаковае супрацоўніцтва і павелічэнне паставак прадукцыі прадпрыемстваў паўднёва-ўсходняга рэгіёна.
– Узбекістан уваходзіць у дзясятку гандлёвых партнёраў Гомельшчыны, наш тавараабарот складае больш за 48 мільёнаў долараў, за апошнюю пяцігодку ён вырас у тры разы, – падкрэсліў губернатар.
Гомельшчына пераважна пастаўляе прадукцыю дрэваапрацоўкі, мяса і малака, вырабы з пластмас, цэлюлозу. З Узбекістана закупляецца баваўняная пража, шлакавата, фрукты, керамічная плітка, цацкі, адзенне.
Узбекскі рынак старанна вывучаны перад афіцыйным візітам у краіну. У ліку перспектыўных напрамкаў – павелічэнне паставак прадуктаў харчавання, гатовай мэблі, кормаўборачнай тэхнікі, абсталявання для МТК.
У мэтах пашырэння бізнес-кантактаў кіраўнік рэгіёна запрасіў Аляксандра Агарод-нікава на Гомельскі эканамічны форум.
Да спіса