Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Павялічылі тавараабарот у тры разы, але можам больш. Губернатар Іван Крупко сустрэўся з паслом Беларусі ва Узбекістане Аляксандрам Агароднікавым

24 сакавіка 2026

На сустрэчы старшыні аблвыканкама Івана Крупко з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандрам Агароднікавым у Ташкенце абмеркавана двухбаковае супрацоўніцтва і павелічэнне паставак прадукцыі прадпрыемстваў паўднёва-ўсходняга рэгіёна.

– Узбекістан уваходзіць у дзясятку гандлёвых партнёраў Гомельшчыны, наш тавараабарот складае больш за 48 мільёнаў долараў, за апошнюю пяцігодку ён вырас у тры разы, – падкрэсліў губернатар.

Гомельшчына пераважна пастаўляе прадукцыю дрэваапрацоўкі, мяса і малака, вырабы з пластмас, цэлюлозу. З Узбекістана закупляецца баваўняная пража, шлакавата, фрукты, керамічная плітка, цацкі, адзенне.

Узбекскі рынак старанна вывучаны перад афіцыйным візітам у краіну. У ліку перспектыўных напрамкаў – павелічэнне паставак прадуктаў харчавання, гатовай мэблі, кормаўборачнай тэхнікі, абсталявання для МТК.

У мэтах пашырэння бізнес-кантактаў кіраўнік рэгіёна запрасіў Аляксандра Агарод-нікава на Гомельскі эканамічны форум.

Правда Гомель

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/region2-by//pavjalichyli-tavaraabarot-u-try-razy-ale-mozham-bolsh-gubernatar-ivan-krupko-sustreusja-z-paslom-belarusi-va-25931
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.