Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
У Лоеўскім раёне 17 кастрычніка адбыўся патрыятычны аўтапрабег «У імя міру і стварэння», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Лоеўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Чарняўская, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Пастухова, ідэалагічныя работнікі, прафсаюзныя лідары, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый. На аўтамабілях з дзяржаўнымі сцягамі Рэспублікі Беларусь аўтакалона ад плошчы адправілася па маршруце г.п. Лоеў — н. п. Дзяражычы —г. п. Лоеў.
У Дзяражычах да ўдзельнікаў аўтапрабегу далучаліся вайскоўцы, мясцовыя жыхары, моладзь. На брацкім пахаванні ў в. Дзяражычы адбыўся мітынг. У памятным мерапрыемстве прынялі ўдзел госці з Абхазіі і Ганаровы грамадзянін Лоеўскага раёна Афанасій Гаўрылавіч Шкляраў, які распавёў пра падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі раёна ў гады фашысцкай акупацыі. Памяць герояў-вызваліцеляў прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання і ўсклалі вянкі і кветкі да падножжа брацкай магілы ў падзяку за светлую і мірную будучыню.