Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Патрыятычны аўтапрабег "У імя міру і стварэння", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Лоеўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў на Лоеўшчыне

18 кастрычніка 2023

У Лоеўскім раёне 17 кастрычніка адбыўся патрыятычны аўтапрабег «У імя міру і стварэння», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Лоеўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Чарняўская, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Пастухова, ідэалагічныя работнікі, прафсаюзныя лідары, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый. На аўтамабілях з дзяржаўнымі сцягамі Рэспублікі Беларусь аўтакалона ад плошчы адправілася па маршруце г.п. Лоеў — н. п. Дзяражычы —г. п. Лоеў.

У Дзяражычах да ўдзельнікаў аўтапрабегу далучаліся вайскоўцы, мясцовыя жыхары,  моладзь. На брацкім пахаванні ў в. Дзяражычы адбыўся мітынг. У памятным мерапрыемстве прынялі ўдзел госці з Абхазіі і Ганаровы грамадзянін Лоеўскага раёна Афанасій Гаўрылавіч Шкляраў, які распавёў пра падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі раёна ў гады фашысцкай акупацыі. Памяць герояў-вызваліцеляў прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання і ўсклалі вянкі і кветкі да падножжа брацкай магілы ў падзяку за светлую і мірную будучыню.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://loev.gov.by/by/district-by//patryjatychny-autaprabeg-u-imja-miru-i-stvarennja-prysvechany-80-goddzju-vyzvalennja-loeuskaga-raena-ad-22727
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2024.