Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Рэспубліканскі заказнік "Днепра-Сожскі" размешчаны на паўднёвым усходзе Рэспублікі Беларусь у міжрэччы двух буйных рэк Беларусі Дняпра і Сожа на тэрыторыі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.
Агульная плошча заказніка – 14556 га,
Адлегласць ад г. Гомеля – 60 км.
Па водным шляху ад г.п. Лоеў – 15 км.
Вялікая разнастайнасць лясных, травяных, прыбярэжна-водных і водных экасістэм абумовілі багацце флоры і фаўны заказніка.
На агульным балансе тэрыторыі заказніка плошчы пад натуральнай расліннасцю (лясамі, лугамі, ляснымі балотамі, хмызнякамі і водамі) займаюць каля 12 тысяч гектараў, або 80% тэрыторыі.
З групы рэдкіх і знікаючых відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, у заказніку расце 15 відаў.
Нямала ў флоры рэгіёну гаспадарча-карысных відаў раслін – лекавых, харчовых, кармавых, медоносных, дэкаратыўных і тэхнічных.
Заказнік багаты не толькі разнастайнай флорай і расліннасцю, але і прадстаўнікамі жывёльнага свету.
На тэрыторыі заказніка фаўна птушак характарызуецца вялікай разнастайнасцю 140 відаў птушак, з іх 131 – гняздуюць у дадзеным рэгіёне.
Дырэктар Рэспубліканскага заказніка "Днепра-Сожскі» Дзяржынскі Уладзімір Генадзевіч, тэл. 8 029 676 62 56