Сувязь

Лоеўскі ўчастак электрасувязі (далей УЭС) Рэчыцкага занальнага вузла электрасувязі (далей ЗУЭС) Гомельскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» з'яўляецца структурным падраздзяленнем Рэчыцкага ЗУЭС Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам», размешчаны па-за месцам знаходжання ЗУЭС і ажыццяўляе частку яго функцый, не з'яўляецца юрыдычнай асобай, дзейнічае на падставе Палажэння.

Асноўнымі задачамі ўчастка электрасувязі з'яўляюцца забеспячэнне на тэрыторыі г.п. Лоеў і Лоеўскага раёна своечасовага, якаснага і поўнага задавальнення патрэбаў юрыдычных і фізічных асоб у паслугах электрасувязі з мэтай атрымання прыбытку.

У сваёй дзейнасці УЭС кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, загадамі, інструкцыямі, распараджэннямі і іншымі лакальнымі актамі Прадпрыемства, філіяла, ЗУЭС, Палітыкай Прадпрыемства ў галіне якасці, аховы працы, дакументамі сістэмы менеджменту якасці.

Форма ўласнасці – дзяржаўная.

У Лоеўскім раёне прадастаўляюцца паслугі кампаніі «Белтэлекам» пад брэндамі byfly (высакахуткасны доступ у Інтэрнэт), ZALA (інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне) і ЯСНА (пакеты паслуг). Ўкаранёна тэхналогія GPON, якая з'яўляецца разнавіднасцю FTTH (оптыка да дома) і прадугледжвае давядзенне да кватэры абанента аптычнага валакна. Пры гэтым абаненту ўсталёўваецца «разумная» прылада ONU, якая мае розныя інтэрфейсы (Ethernet, FXS, WiFi) для прадастаўлення разнастайных тэлекамунікацыйных паслуг – тэлефоннай сувязі на базе тэхналогіі IMS, інтэрактыўнага і інтэрнэт тэлебачання ZALA, доступу да сеткі інтэрнэт, ахоўнай сігналізацыі, дамафону, «Разумны дом». З мэтай забеспячэння бяспекі і кантролю за правапарадкам прадастаўляецца паслуга "Відэакантроль", як адна з асноўных складнікаў канцэпцый "Разумны горад" і "Бяспечны горад". Укаранёны сэрвіс рэалізацыі тавараў у растэрміноўку для абанентаў РУП "Белтэлекам".

У сэрвісным цэнтры УЭС заключаюцца ўсе віды дагавораў на паслугі «Белтэлекам» з фізічнымі асобамі.

Лоеўским УЭС праведзена мэтанакіраваная работа па ўкараненні сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне паслуг электрасувязі. Паказчыкі ў поўным аб'ёме адпавядаюць зацверджанаму нарматыву сацыяльнага стандарту.

Начальнік Лоеўскага ўчастка электрасувязі Рэчыцкага ЗУЭС Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» – Мельнік Сяргей Мікалаевіч, тэл. 8 (02347) 2 12 32.