Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Для арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы з насельніцтвам у раёне маецца 1 стадыён на 400 месцаў, 20 спартыўных залаў, 19 пласкасных адкрытых пляцовак, 17 прыстасаваных памяшканняў, 3 спартыўныя ядры.
У рамках выканання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады ў аграгарадках Пярэдзелка і Каўпень былі пабудаваны спартыўныя залы, на базе якіх у цяперашні час адкрыты філіялы ўстановы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Лоеўскага раёна».
У раёне функцыяніруе ўстанова «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Лоеўскага раёна», якая мае філіялы ў аграгарадках Пярэдзелка і Каўпень. У ДЮСШ адкрыты аддзяленні па дзюдо, лёгкай атлетыцы і футболе. Ва ўстанове сфармавана 19 груп, у якіх займаецца 182 спартсмены-навучэнцы. Штогод у Лоеўскай ДЮСШ праводзяцца адкрытыя турніры па розных відах спорту з запрашэннем каманд суседніх раёнаў і ўнутрышкольныя спаборніцтвы.
Фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу з насельніцтвам раёна праводзяць 40 спецыялістаў фізічнай культуры. З мэтай актывізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы з сельскім насельніцтвам і па месцы жыхарства ў 2009 годзе ў раёне створана дзяржаўная ўстанова «Лоеўскі раённы фізкультурна-спартыўнага клуб «Ураджай», за кошт сродкаў якога дадаткова ўведзены стаўкі інструктараў па фізічнай культуры на тэрыторыі чатырох сельсаветаў і ў г.п. Лоеў.
Для ўсіх слаёў насельніцтва раёна аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ФСК «Ураджай» арганізавана работа гурткоў і секцый спартыўнай і аздараўленчай накіраванасці.
Для дзяцей, падлеткаў і дарослага насельніцтва ў раёне рэгулярна праводзяцца спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, прысвечаныя знамянальным датам, вядомым людзям, круглагадавыя спартакіяды па відах спорту, спартакіяды сярод сельскіх жыхароў, сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі па шматбор'і «Абаронца Айчыны». Зборныя каманды раёна рэгулярна прымаюць удзел у міжраённых і абласных спаборніцтвах. Традыцыйна паспяхова выступаюць спартсмены Лоеўшчыны ў спаборніцтвах па мнагабор'ях «Абаронца Айчыны», міні-футбол, лыжны спорт, настольны тэніс.
Галоўны спецыялiст спорту і турызму райвыканкама Раманаў Сяргей Якаўлевiч
тэл: 8 (02347) 2 06 51
Прыёмная (02347) 2 20 97
Дырэктар установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Лоеўскага раёна»
Святочны Сяргей Іванавіч, тэл: 8 (02347) 2 00 50