Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
На тэрыторыі Лоеўскага раёна знаходзіцца 124 аб'екта спадчыны, з іх 52 помніка археалогіі, 60 помнікаў гісторыі, 5 помнікаў архітэктуры, 2 помніка прыроды, 4 памятныя месцы і адзін помнік гістарычнаму дзеячу.
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь уключаны 55 нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей раёна.
Самую вялікую групу гісторыка-культурных каштоўнасцейЛоеўшчыны складаюць помнікі гісторыі-збудаванні, звязаныя з найважнейшай гістарычнай падзеяй XX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі – Вялікай Айчыннай вайной. Гэта скульптурныя збудаванні, устаноўленыя на брацкіх магілах, помнікі на магілах мірных жыхароў, расстраляных у гады акупацыі, а таксама памятныя месцы, звязаныя з трагічнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года № 607«Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» статус гісторыка-культурнай каштоўнасці прысвоены помніку гісторыі – «Месца фарсіравання р. Днепр» у в. Крупейкі. Помніку прысвоена першая катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, што паказвае на міжнародную значнасць аб'екта і яго духоўную каштоўнасць.
Усяго ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь уключаны 27 помнікаў гісторыі.
Лоеўская зямля тоіць у сабе вытокі мясцовай культуры, захоўвае рэшткі старажытных паселішчаў, сляды гаспадарчай дзейнасці чалавека, яго матэрыяльнай культуры. Усё гэта з'яўляецца аб'ектам даследавання навукоўцаў і археолагаў, якія ў выніку карпатлівай працы макулінка за макулінкай збіраюць і аднаўляюць бясцэнныя гістарычныя рэліквіі, якія збярог для нашчадкаў час.
У выніку шматгадовых даследванняў на Лоеўшчыне былавыяўлена вялікая колькасць астанкаў старажытных помнікаў: селішч, гарадзішчаў, могільнікаў і інш.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года № 607 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» статус гісторыка-культурнай каштоўнасці прысвоены помніку археалогіі «Гарадзішча ранняга жалезнага веку і сярэднявечнага горада Лоева» г. п. Лоеў, уключаны па хадайніцтве Інстытута Гісторыі НАН Беларусі; выключаны адзін аб'ект – «Селішча перыяду ранняга жалезнага веку»: Ліпнякі,у сувязі з поўным разбурэннем і стратай яго асаблівых духоўных, мастацкіх і дакументальных каштоўнасцей, а таксама адсутнасцю магчымасці правесці навукова-абгрунтаванае аднаўленне помніка археалогіі.
Асаблівую атмасферу гарадскога пасёлка і вёсак Лоеўскага раёна ствараюць будынкі і ансамблі, плошчы і паркі. Менавіта помнікі архітэктуры фарміруюць уражанне аб населеным пункце і часта становяцца своеасаблівымі «візітнымі карткамі гарадоў».
Лоеў і Лоеўскі раён у розныя гістарычныя эпохі аказваўся пад уплывам пануючых у архітэктуры стылявых тэндэнцый, што адбівалася ў архітэктурным абліччы мястэчка і акруговых вёсак.
Рашэннем Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь помніку архітэктуры ў в.Пярэдзелка «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, флігель, парк» прысвоена 2 катэгорыя гісторыка-культурнай значнасці, якая паказвае на нацыянальнае значэнне духоўных і мастацкіх вартасцей каштоўнасці.