СМІ

Дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Лоеўскi край»

Лоеўская раённая газета «Лоеўскi край» заснавана 18 кастрычніка 1932 года як «Калгаснік». З 1938 года выходзіла пад назвай «Калгасная перамога». У гады Вялікай Айчыннай вайны раённая газета «Наша перамога» выдавалася падпольна. Пасля вызвалення Лоеўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў газета зноў аднавіла сваю рботу. У пасляваенныя гады стала называцца «За камуністычную працу», а затым «Серп і молат». З студзеня 2010 года перайменавана ў «Лоеўскi край».

Сёння на старонках раённай газеты можна знайсці матэрыялы розных тэматык. Тут размяшчаюцца публікацыі аб рабоце аграпрамысловага комплексу, аб людзях, якія штодзённай працай павышаюць дабрабыт краіны, аб сацыяльнай сферы, будаўніцтве, камунальнай гаспадарцы, забеспячэнні бяспекі грамадзян, аб прыродзе і прыгажосці роднага краю і інш.

Аб рэдакцыі:
Галоўны рэдактар – Святлана Маторная
Намеснiк галоўнага рэдактара – Валянцiна Худалей

Тэлефоны:

прыём рэкламы і аб'яў – 8 (02347) 5-29-85; факс 8 (02347) 5-25-90
намеснiк галоўнага рэдактара — 8(02347) 5-30-65
аддзел лістоў і сельскай гаспадаркі – 8 (02347) 5-30-65

Адрас: 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 6

Электронны адрас: serpimolot@mail.gomel.by

Матэрыялы Лоеўскай раённай газеты вы можаце знайсці на Інтэрнэт-сайце: http://www.loevkraj.by/