Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Дзяржаўная ўстанова адукацыі Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў

Дзяржаўная ўстанова адукацыі Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў»
Юрыдычны адрас установы: Рэспубліка Беларусь, 247095, Гомельская вобласць, гарадскі пасёлак Лоеў, вул. Шавялёва. 96, тэл.: 8 (02347) 5-00-84

e-mail: loevdshi@mail.ru

Дырэктар установы - Кадошчанка Кацярына Міхайлаўна

Кантактны тэлефон 8 (02347) 5-00-84

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: аўторак з 9.00 да 12.00, чацвер з 9.00 да 12.00
Абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00

Філіял ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў» у аг. Уборак
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, аграгарадок Уборак, вуліца Школьная, 1.

Філіял ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў» у н.п. Бывалькі
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, населены пункт Бывалькі, вуліца Ермакова, 50.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў» з'яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю ў сферы культуры з вывучэннем навучальных прадметаў, навучальных дысцыплін на павышаным узроўні.

Адукацыйныя праграмы ва ўстанове рэалізуюцца па двух напрамках дзейнасці: "музычны" і "выяўленчы".

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці з'яўляюцца музычна-эстэтычнае выхаванне, развіццё творчых здольнасцей, выканальніцкіх навыкаў, выхаванне мастацкага густу, маральнае і творчае развіццё падрастаючага пакалення, удасканаленне работы па прафесійнай арыентацыі – імкненне і гатоўнасць выпускнікоў прадоўжыць адукацыю ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах, а таксама актыўная канцэртна-выставачная дзейнасць.

У 2024-2025 навучальным годзе ва ўстанове і ў філіялах установы навучаецца 132 навучэнцы: 

па накіраванні дзейнасці «музычнае» на інструментальным аддзяленні (фартэпіяна, баян, акардэон, гітара, домра) – 93 навучэнцы;
па накіраванні дзейнасці «выяўленчае» - 39 навучэнцаў.

У школе створаны і вядуць сваю дзейнасць восем творчых калектываў:

- аркестр народных інструментаў навучэнцаў;
- дзіцячы хор «Нотныя карункі»;
- вакальны ансамбль «Зорачкі»;
- дзіцячы хор у філіяле аг. Уборак;
- вакальны ансамбль у аг. Уборак;
- дзіцячы хор у філіяле ў н.п. Бывалькі;
- вакальны ансамбль настаўнікаў "Натхненне";
- інструментальны ансамбль настаўнікаў "IGRANTE".