Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
У Беларусі зацверджаны адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі I ступені па 28 спецыяльнасцях
Адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі I ступені зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 38 ад 17 красавіка 2019 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Размова ідзе аб наступных спецыяльнасцях: "кіраванне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў", "кіраванне дызайн-праектамі на прамысловым прадпрыемстве", "тэхналогія машынабудавання", "матэрыялазнаўства ў машынабудаванні", "тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці", "машыны і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў ціскам", "абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворасці", "машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці", "нізкатэмпературная тэхніка", "упаковачная вытворчасць (па напрамках)", "гандлёвае абсталяванне і тэхналогіі", "вакуумная і кампрэсарная тэхніка", "дызайн вытворчага абсталявання", "гарадскі электрычны транспарт", "аўтасэрвіс", "механічныя і электрамеханічныя прыборы і апараты", "оптыка-электронныя і лазерныя прыборы і сістэмы", "інфармацыйна-вымяральная тэхніка", "біятэхнічныя і медыцынскія апараты і сістэмы", "тэхнічнае забеспячэнне бяспекі", "металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка (па напрамках)", "тэхналогія і абсталяванне ювелірнай вытворчасці", "вытворчасць экспазіцыйна-рэкламных аб'ектаў", "аўтаматызаваныя электрапрыводы", "прамысловыя робаты і робататэхнічныя комплексы", "метады і прыборы кантролю якасці і дыягностыкі стану аб'ектаў", "інтэгральныя сэнсарныя сістэмы", "камп'ютарная мехатроніка".
У дадатках прапісаны галіна прымянення кожнага стандарту, асноўныя тэрміны і азначэнні, агульная характарыстыка спецыяльнасці і мэты падрыхтоўкі спецыяліста, формы і тэрміны атрымання вышэйшай адукацыі, характарыстыка і сферы, аб'екты і віды, задачы прафесійнай дзейнасці спецыяліста, магчымасці прадаўжэння ім адукацыі, патрабаванні да кампетэнцыЙ, у тым ліку ўніверсальных і базавых, розныя аспекты навучальна-праграмнай дакументацыі і іншае.
Да спіса