Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
22.03.2022

У Беларусі ўведзена забарона на вываз прадуктаў збожжаперапрацоўкі і асобных відаў прамысловых тавараў

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам уведзена забарона на вываз прадуктаў збожжаперапрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца для кармлення жывёл, а таксама на вываз асобных відаў прамысловых тавараў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Савета Міністраў.


Згодна з першай пастановай, зацвярджаецца забарона на вываз прадуктаў збожжаперапрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца для кармлення жывёл. Забарона распаўсюджваецца таксама на вываз бялковай сыравіны для камбікормавай прамысловасці і прынята для забеспячэння стабільнай работы жывёлагадоўлі. Дакумент пашырае пералік пастановы Савета Міністраў ад 11 сакавіка 2022 года нумар 125.


Як адзначаецца, другая пастанова - аб забароне на вываз асобных відаў прамысловых тавараў - падпісана для абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы. Усяго ў дакуменце 254 віды тавараў.


Адпаведныя дакументы падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Абедзве пастановы ўводзяць забарону на шэсць месяцаў і ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса