Навіны рэспублікі
05.04.2021
5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 17 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
"У гэтым годзе ў ходзе суботніка плануецца выканаць работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны", - гаворыцца ў паведамленні.У прэс-службе адзначылі, што 50 працэнтаў заробленых у гэты дзень грашовых сродкаў плануецца накіраваць Міністэрству аховы здароўя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і экстраннай медыцынскай дапамогі насельніцтву і частковае фінансаванне закупак вакцыны ад COVID-19 для забеспячэння даступнасці вакцынацыі для насельніцтва.
Астатнія 50 працэнтаў заробленых на суботніку грашовых сродкаў застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Іх плануецца накіраваць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
На гэты час ажыццяўляецца падрыхтоўка адпаведнай пастановы Савета Міністраў.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)
Да спіса