Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
05.09.2023

Рэспубліканская акцыя "Сімвал Адзінства" стартуе 7 верасня

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старт рэспубліканскай акцыі "Сімвал Адзінства - 2023" будзе дадзены 7 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў грамадскім аб'яднанні "Патрыёты Беларусі".

Акцыя гэтага года будзе мець некалькі адметных рыс. "З 7 па 16 верасня мы наведаем розныя гарады, якія і будуць цэнтрамі Адзінства кожнай вобласці. Ва ўрачыстай цырымоніі адбудзецца перадача сцягоў кожнага раёна і вобласці, пасля чаго адкрыецца алея Адзінства ў сталіцы нашай краіны. У кожнага наведвальніка новай алеі будзе магчымасць убачыць сцяг любога раёна, вобласці і Мінска, а адсканіраваўшы QR-код, даведацца пра цікавыя факты аб выбраным рэгіёне Беларусі", - расказалі ў грамадскім аб'яднанні. Так, у планах - арганізаваць шэсць рэгіянальных выязных фестываляў і адзін фінальны.

Старт акцыі "Сімвал Адзінства - 2023" будзе дадзены на найвышэйшым пункце Беларусі - гары Дзяржынскай у Мінскай вобласці 7 верасня. І дзень за днём удзельнікі акцыі будуць наведваць розныя рэгіёны краіны: 8 верасня - Магілёў, 9 верасня - Гродна, 11 верасня - Віцебск, 12 верасня - аграгарадок Ленін у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, 15 верасня - Баранавічы ў Брэсцкай вобласці. Завершыцца акцыя ў Мінску.

Арганізатары абяцаюць цікавую праграму: аўтапрабегі, канцэртныя праграмы, дыялогавыя пляцоўкі з дэбатамі.

Галоўная мэта акцыі ў бягучым годзе, падкрэслілі ў РГА "Патрыёты Беларусі", - кансалідацыя грамадзянскай супольнасці ў адзінай ідэі міру і стварэння пад сімваламі рэгіёнаў. А таксама садзейнічанне праяўленню ідэнтычнасці кожнага асобнага рэгіёна краіны ў адзінай суцэльнай самабытнасці ўсёй Беларусі.-0-

Да спіса