Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
02.03.2021

Новыя будаўнічыя нормы прыняты ў Беларусі

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 13 лістапада 2020 года нумар 81, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы "Асяроддзе пражывання для фізічна аслабленых асоб". Яны распрацаваны РУП "Будтэхнорм" і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.
Гэтыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання даступнага асяроддзя жыццядзейнасці, неабходнага для сацыяльнай інтэграцыі фізічна аслабленых асоб, пры горадабудаўнічым планаванні, узвядзенні і рэканструкцыі жылых і грамадскіх будынкаў (збудаванняў), у тым ліку жылых дамоў з кватэрамі для такіх асоб, будынкаў вытворчых прадпрыемстваў, з улікам прынцыпаў універсальнага дызайну. Патрабаванні будаўнічых норм пры рамонце, мадэрнізацыі і тэхнічнай мадэрнізацыі будынкаў і збудаванняў прымяняюцца ў аб'ёме, адпаведным праектнай дакументацыі, улічваючы, што пры рамонце і мадэрнізацыі захоўваюцца аб'ёмна-планіровачныя і канструктыўныя рашэнні.
З усімі дзеючымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне будаўніцтва, а таксама з праектамі дакументаў у гэтай сферы можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінбудархітэктуры (www.mas.gov.by) у раздзеле "Будаўнічыя нормы і правілы".-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса