Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі "Дрэва героя" і далучыцца да закладкі паркаў, алей, садоў, высадцы дрэў, а таксама прывесці ў парадак ужо высаджаныя дрэвы. Мерапрыемства будзе прысвечана памяці загінулых воінаў у месцах баявых дзеянняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.
Акцыя будзе праходзіць па ўсёй рэспубліцы з 26 сакавіка па 15 мая. Для ўдзелу трэба пакінуць заяўку ці звярнуцца ў абласны або гарадскі камітэт або адпаведную інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Спецыялісты сістэмы Мінпрыроды пракансультуюць аб правілах удзелу і разам з зацікаўленымі службамі арганізуюць пасадкі драўнінна-хмызняковай расліннасці на землях агульнага карыстання населеных пунктаў. Усіх удзельнікаў забяспечаць пасадачным матэрыялам і інвентаром.
Як адзначылі ў Мінпрыроды, падчас рэалізацыі мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі ў 2021 годзе на тэрыторыях населеных пунктаў было пасаджана 488,2 тыс. дрэў і 669,6 тыс. кустоў, што склала 123,6 працэнта і 153,8 працэнта адпаведна да ўзроўню 2020 года.
"Дрэвы заўсёды лічыліся сімвалам прадаўжэння жыцця - гэта яднанне продкаў і нашчадкаў, надзей будучага і памяці мінулага", - падкрэслілі ў міністэрстве.-0-
Да спіса