Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
05.07.2022

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 227 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2022 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Прыняцце ўказа дазволіць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса