Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік аддзела энергетыкі і газазабеспячэння вытворча-тэхнічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі Павел Шкурко расказаў у праекце "БЕЛТА" "Краіна гаворыць", як газазабеспячальныя прадпрыемствы рыхтуюцца да ацяпляльнага сезона.
"У газавай гаспадарцы ўдзяляецца ўвага рабоце з газаразмеркавальнымі сеткамі, пунктамі, а таксама іх абслугоўванню", - сказаў спецыяліст.
Паводле слоў Паўла Шкурко, газавым арганізацыям пры падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона таксама пастаўлены задачы ў рамках прававых актаў. "Яны распрацоўваюць арганізацыйныя тэхнічныя мерапрыемствы і лакальныя прававыя акты ў выглядзе загадаў па прадпрыемствах, фарміруюць рабочыя групы, аператыўныя брыгады, штабы. Усе крокі распісаны", - дадаў ён.
Што датычыцца электрыфікацыі і газіфікацыі населеных пунктаў, то гэта работа праводзіцца ў планавым рэжыме ў адпаведнасці з дзяржаўнымі праграмамі, дзе прадугледжаны гэтыя моманты, адзначыў Павел Шкурко.-0-
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Да спіса