Навіны рэспублікі
04.03.2020
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прадаўжае маніторынг налічэння заработнай платы работнікам бюджэтных арганізацый. Для прыёму зваротаў працуюць не толькі інфалінія і электронная пошта, але і ўвесь сакавік задзейнічаны прамыя тэлефонныя лініі, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.
"У выпадку ўзнікнення пытанняў або неабходнасці дадатковых тлумачэнняў як работнікам бюджэтных арганізацый, так і бухгалтарскім службам трэба звяртацца ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны альбо профільныя ведамствы: міністэрства аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту і турызму", - падкрэслілі ў Мінпрацы. Такі механізм дасць магчымасць хутчэй разабрацца ў прыватнай сітуацыі і выправіць праблему, калі мела месца памылка, напрыклад, бухгалтара, а таксама растлумачыць парадак разлікаў.
Па пытаннях налічэння заработнай платы работнікам бюджэтных арганізацый у Мінпрацы працуе прамая тэлефонная лінія: у будні - +375(17) 306-41-81 (з 9.00 да 18.00), па суботах - 306-37-94 (7 сакавіка з 9.00 да 12.00), 309-93-00 (14 сакавіка з 9.00 да 12.00), 306-37-80 (21 сакавіка з 11.00 да 14.00). Акрамя таго, у рабочыя дні з 9.00 да 10.30 прымаюцца званкі на інфалінію: 309-9-309, даступна электронная пошта - mlsp@mintrud.gov.by.
У профільных міністэрствах таксама працуюць прамыя тэлефонныя лініі.-0-
Да спіса