Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
26.08.2020

Больш за 20 вытворчасцей мадэрнізавана ў лясной галіне з пачатку года


Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 20 вытворчасцей мадэрнізавана ў лясной галіне з пачатку года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
"Прадпрыемствы лясной галіны прадаўжаюць працаваць над прамысловым развіццём дрэваапрацоўчых вытворчасцей. Толькі з пачатку года лесагаспадарчыя ўстановы рэалізавалі 24 праекты па мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцей і стварэнні новых. Акцэнт зроблены на паглыбленую перапрацоўку драўніны і атрыманне прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю", - расказалі ў прэс-службе.
За сем месяцаў было створана сем пелетных вытворчасцей агульнай магутнасцю 171 тыс.т у год (Клічаўскі, Навагрудскі, Пружанскі, Жыткавіцкі, Барысаўскі доследны, Мазырскі доследны, Капыльскі доследны лясгасы), чатыры вытворчасці па выпуску акоранай прадукцыі (Лоеўскі, Ваўкавыскі, Лідскі і Жлобінскі лясгасы), уведзены ў эксплуатацыю тры лініі лесапілавання. Акрамя таго, створаны, рэканструяваны або павялічана магутнасць сушыльных гаспадарак па 10 лясгасах, уведзены ў эксплуатацыю 24 камеры агульным аб'ёмам 1270 куб.м.
Пры гэтым найбольшая колькасць праектаў рэалізавана ў Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях (па пяць). У Мінскай вобласці рэалізаваны чатыры праекты, Гродзенскай - тры, Віцебскай - два. "Чакаецца, што да канца года прадпрыемствамі галіны будзе рэалізавана яшчэ 14 праектаў па мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцей і стварэнні новых. Гэта дасць магчымасць стварыць у рэгіёнах новыя працоўныя месцы", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса