Навіны рэспублікі
09.02.2021
9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па стане на 8 лютага атрыманы і апрацаваны 1153 прапановы, якія паступілі на сайт VI Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БЕЛТА.
Па рэгіёнах найбольшая колькасць прапаноў паступіла з горада Мінска - 465 (40 працэнтаў), далей ідуць Мінская вобласць - 156 (14 працэнтаў), Брэсцкая вобласць - 129 (11 працэнтаў), Гомельская - 114 (10 працэнтаў), Віцебская - 99 (9 працэнтаў), Магілёўская - 105 (9 працэнтаў) і Гродзенская вобласць - 74 прапановы, або 6 працэнтаў ад агульнай колькасці паступіўшых прапаноў.
Што датычыцца тэматыкі прапаноў, то іх найбольшая колькасць закранае тэмы "Дзяржава, грамадства, палітыка" (416 прапаноў, або 36 працэнтаў ад агульнай колькасці паступіўшых прапаноў). Далей ідзе "Жыллёвы фонд і жыллёва-камунальная гаспадарка" (140 прапаноў, або 12 працэнтаў), там прапановы ў асноўным датычацца прыватызацыі жылых памяшканняў, магчымасці выкупу арэнднага жылля, аб змяненні парадку зносу пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці і інш. На трэцім месцы па тэматыцы - "Сацыяльнае і пенсійнае забеспячэнне" (102 прапановы, або 9 працэнтаў), у прыватнасці, гэта прапановы аб уключэнні дэкрэтнага водпуску (яго часткі) у страхавы стаж, аб дадатковай падтрымцы сем'яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, аб змяненні парадку выдачы пуцёвак за кошт бюджэту пенсіянерам і інш.
Прапановы, што паступаюць, накіроўваюцца ў адпаведнасці з тэматыкай у рабочую групу рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні VI Усебеларускага народнага сходу, а таксама рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, іншыя арганізацыі.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)
Да спіса