Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова супрацоўнічаць з усімі па тэматыцы правоў чалавека, але на раўнапраўнай аснове. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе, паведамляе БЕЛТА.
"Міжнароднае супрацоўніцтва па тэме правоў чалавека павінна служыць паважлівым дадаткам нацыянальных намаганняў, забяспечваць іх падмацаванне перадавым вопытам і дапамагаць удасканаленню заканадаўства і практык па запыту зацікаўленых урадаў. Беларусь гатова да такога супрацоўніцтва на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове з любым членам міжнароднай супольнасці", - заявіў дыпламат.-0-
Да спіса