Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
20.10.2020

Амаль 39 тыс. чалавек далучыліся да акцыі "Чысты лес"

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 39 тыс. чалавек далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Чысты лес" 17 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
"Удзел у добраахвотнай рэспубліканскай акцыі прынялі 38 852 валанцёры. Актыўней за ўсё акцыю падтрымалі ў Гомельскай (8306 добраахвотнікаў) і Магілёўскай (7465) абласцях. Работа была арганізавана на 2288 аб'ектах па ўсёй краіне", - расказалі ў прэс-службе.
Актыўны ўдзел у акцыі прынялі школьнікі, студэнты, працоўныя калектывы. Падтрымалі экалагічную кампанію і прадстаўнікі розных дзяржаўных органаў і ведамстваў (Камітэт дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўны мытны камітэт, Генеральная пракуратура і іншыя).
На працягу дня валанцёры дапамагалі работнікам галіны добраўпарадкоўваць лясны фонд: прыбіралі смецце і захламленасць, уладкоўвалі месцы масавага адпачынку, рыхтавалі дэндрапаркі да зімоўкі, займаліся пасадкай дрэў. Толькі за суткі сумеснымі намаганнямі работнікаў лесагаспадарчых устаноў і добраахвотнікаў прыбрана каля 4,5 тыс. куб. м смецця і захламленасці, наведзены парадак уздоўж прыдарожных палос, добраўпарадкаваны месцы паблізу мемарыяльных комплексаў, памятных знакаў і іншых аб'ектаў. На плошчы амаль 1300 га дадаткова высаджана больш за 1,35 млн дрэў.
Міністэрства лясной гаспадаркі дзякуе ўсім валанцёрам за актыўнасць і нагадвае аб конкурсе фотаздымкаў. Для гэтага трэба размясціць у сацсетках (Facebook, "УКантакце", Instagram, Twitter) фота з месца правядзення акцыі з хэштэгамі #Чыстылес2020 або #Чистыйлес2020. Аўтары найбольш яркіх і крэатыўных работ атрымаюць памятныя сувеніры - брэндавую прадукцыю Міністэрства лясной гаспадаркі.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса