Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
13.04.2021

Акцыя "За бяспеку разам" стартавала ў Беларусі


Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам" праходзіць ва ўсіх кутках нашай краіны з 12 па 28 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Акцыя комплексная і праводзіцца МНС сумесна з МУС, Мінпрацы, Мінадукацыі, Мінінфармам, Мінжылкамгасам, Міністэрствам аховы здароўя і Мінэнерга, мясцовымі органамі ўлады. Усе мерапрыемствы накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва і зніжэнне колькасці пажараў, якія здараюцца з-за невыканання правіл пажарнай бяспекі.
"Акцэнт будзе зроблены на абследаванні проціпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і іншых груп павышанай сацыяльнай рызыкі", - расказалі ў Мінпрацы.Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам дапамогуць у абсталяванні домаўладанняў (кватэр) аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, з рамонтам печаў, электраправодкі, навядзеннем парадку на прыдамавой тэрыторыі.
Будзе арганізавана навучанне работнікаў розных службаў (ЖКГ і сацыяльных) асновам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, дзеянням пры іх узнікненні.
Запланавана нямала мерапрыемстваў інфармацыйна-растлумачальнай накіраванасці: выступленні ў СМІ, рэкламныя ролікі і фільмы проціпажарнай тэматыкі.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса