Лоеўшчына з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых куткоў Гомельскай вобласці, дзе жывуць таленавітыя і працавітыя людзі, якія любяць і шануюць сваю малую радзіму, памнажаюць славу і вядомасць родных мясцін. Наша зямля здаўна прыцягвала да сябе людзей. Аб старажытнасці краю сведчаць шматлікія археалагічныя помнікі, якія сталі аб'ектамі вывучэння культуры і гісторыі славян.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ёй наканавана было стаць краем незвычайнай мужнасці і вялікіх подзвігаў. Тут заўсёды будуць ганарыцца тым, што менавіта на берагах Дняпра быў пакладзены пачатак вызвалення беларускай зямлі і памятаць пра тых, хто ў жорсткіх баях з ворагам выстаяў і перамог.
Сёння гарадскі пасёлак Лоеў - гэта сучасны раённы цэнтр, які мае сваю інфраструктуру. І мы ганарымся тым, што жыхары раёна праяўляюць высокае пачуццё адказнасці за сваю будучыню, імкнуцца зрабіць свой пасёлак і населеныя пункты яшчэ больш прыгожым.
Спадзяюся, што знаёмства з нашым гарадскім пасёлкам і раёнам будзе спрыяць узнікненню новых сяброўскіх сувязяў і прыцягне да нас гасцей і інвестараў.
З павагай, старшыня Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта Таргонскi Алег Вiктаравiч