Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
Навіны рэгіёну
27.04.2023

ЗАПАЎНЯЛЬНАСЦЬ ЗДРАЎНІЦ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ Ў ПЕРШЫМ КВАРТАЛЕ СКЛАЛА БОЛЬШ ЗА 83 ПРАЦЭНТЫ

У першым квартале бягучага года санаторна-курортнымі і аздараўленчымі арганізацыямі Гомельскай вобласці было рэалізавана 24707 пуцёвак, што на 15 працэнтаў больш, чым у першым квартале 2022 года, - праінфармавалі ў цэнтры. - Аб'ём выручкі ад рэалізацыі санаторна-аздараўленчых паслуг вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года на 35,6 працэнта і склаў 22,79 мільёна рублёў. Сярэдняя запаўняльнасць здраўніц вобласці за першы квартал 2023 года склала 83,5 працэнта.

З мэтай прасоўвання санаторна-аздараўленчых паслуг на ўнутраным і знешнім рынках здраўніцамі вобласці праводзіцца актыўная работа па рэкламаванні паслуг. У прыватнасці, размяшчаецца і абнаўляецца інфармацыя ў СМІ, на афіцыйных сайтах санаторыяў, пры дапамозе вядзення акаўнтаў у сацыяльных сетках Instagram, Facebook, Укантакце, Аднакласнікі, TikTok і мэсэнджэры Telegram. Праводзіцца push-рассыланне, email-рассыланне пастаянным кліентам і арганізацыям, прафсаюзным аб'яднанням і першасным ячэйкам з мэтай інфармавання насельніцтва аб перавагах і якасці паслуг здраўніц. Санаторыямі распрацаваны брашуры, буклеты, інфармацыйныя лісткі, якія змяшчаюць інфармацыю аб профілі лячэння, відах працэдур і ўнікальнасці выкарыстоўваных прыродных лячэбных фактараў, якія распаўсюджваюцца сярод адпачывальнікаў.

Асаблівую ўвагу здраўніцы вобласці надаюць экспарту санаторна-аздараўленчых паслуг, - адзначылі ў цэнтры. - У выніку ў першым квартале 2023 года грамадзянам блізкага і далёкага замежжа было прададзена 4706 пуцёвак, выручка ад рэалізацыі паслуг склала 5,3 мільёна рублёў, што на 85,6 працэнта больш, чым у першым квартале 2022 года.

У бягучым годзе прадоўжана работа здраўніц Гомельскай вобласці па развіццю і ўдасканаленню матэрыяльна-тэхнічнай базы. На гэтыя мэты ў першым квартале было накіравана больш за 2 мільёны рублёў.

Да спіса