Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
У адкрытым дыялогу таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі сацыяльнай сферы, адукацыі, архітэктуры, МНС і іншых зацікаўленых службаў.
На пачатак красавіка ў нашай вобласці зарэгістраваная 381 рэлігійная абшчына 15-ці розных напрамкаў. Большасць з іх (62%) адносяцца да беларускай праваслаўнай царквы. Далей ідуць пратэстанцкія абшчыны (28,5%) і прыходы Рымска-каталіцкай царквы (крыху больш за 5%). Іншыя прадстаўлены хутчэй кропкава.
Намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў адзначыў, што падобны фармат зносін дазваляе аператыўна вырашаць пытанні, якія часам застаюцца без увагі на мясцовым узроўні.
– Наша дыялогавая пляцоўка мае прынцыповае значэнне. Мы сабраліся, каб абмеркаваць надзённыя праблемы, аказаць разнастайнае садзейнічанне і пазбегнуць недаразумення ў будучыні, – падкрэсліў Дзмітрый Алейнікаў.
Падобныя сустрэчы плануецца праводзіць кожныя паўгода.
Да спіса