Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
На 1 красавіка 2023 года для шматдзетных сем'яў адкрыта 125 056 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Так, адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 42,5 тыс. - на суму Br1,02 млрд.
Па стане на 1 красавіка 2023 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 69 347 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў - 57 877, на атрыманне медпаслуг - 6792, адукацыі - 4673 заявы, на набыццё тавараў для інвалідаў - 5.
Аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята 67 062 рашэнні, з іх у Брэсцкай вобласці - 14 358, Віцебскай - 6549, Гомельскай - 10 688, Гродзенскай - 8058, Мінскай - 11 484, Магілёўскай - 6759 і Мінску - 9166.
У Мінпрацы адзначылі, што сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.
Памер сямейнага капіталу на дзяцей, народжаных (усыноўленых, удачароных) з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года, складае Br29 950.
Да спіса