Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
Навіны рэгіёну
29.10.2020

Інвестпраект па вытворчасці ўпаковачнай паперы рэалізуюць на Светлагорскім ЦКК да канца 2023 года


29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інвестыцыйны праект па вытворчасці ўпаковачнай паперы рэалізуюць на ААТ "Светлагорскі ЦКК" да канца 2023 года, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве па выніках сустрэчы старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" Міхаіла Касько з працоўным калектывам.
Паводле слоў Мікаіла Касько, за дзевяць месяцаў 2020 года Светлагорскі ЦКК выканаў усе паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці. "Прыраслі па экспарце, паказчыкі энергазберажэння палепшыліся, рэнтабельнасць продажаў і чысты прыбытак павялічыліся", - адзначыў ён. На думку старшыні канцэрна, у прадпрыемства вельмі добры патэнцыял для развіцця. Размова, у прыватнасці, аб стварэнні вытворчасцей, звязаных з паглыбленай перапрацоўкай драўніны.
Адзін з такіх праектаў - будаўніцтва папераробнай машыны для вытворчасці ўпаковачнай паперы магутнасцю 160 тыс. т у год. Цяпер узгадняюцца тэхнічныя і фінансавыя ўмовы кантракта з пастаўшчыком абсталявання - фінскай кампаніяй Valmet. Праект называюць значным не толькі для прадпрыемства і горада, але і для краіны ў цэлым. Мяркуецца, што з паперы, вырабленай на Светлагорскім ЦКК, малы і сярэдні бізнес змогуць вырабляць тару і ўпакоўку для будаўнічых сумесей, цэменту, сухога абястлушчанага малака і іншых тавараў, якія сёння ў вялікай колькасці вырабляюцца ў Беларусі. "Рынак збыту ёсць, будзе новая вытворчасць, будуць працоўныя месцы, падаткі ў бюджэт. Гэта вялікая і добрая перспектыва для вашага прадпрыемства, на вас мы ўскладаем вялікія надзеі, а таму і адказнасць за камбінат павінна быць двайная, калі не трайная", - падкрэсліў Міхаіл Касько.
У ліку важнейшых задач для Светлагорскага ЦКК - выхад у 2021 годзе на стапрацэнтную магутнасць вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы, што дасць магчымасць выпускаць да 400 тыс. т цэлюлозы ў год (для параўнання: у бягучым годзе гэты паказчык складзе каля 270 тыс. т), а таксама ўвод другой чаргі новага завода па вытворчасці віскознай цэлюлозы.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса