Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
20 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Больш за 160 тыс. жыхароў Гомельскай вобласці ўжо атрымалі бустарную вакцыну супраць COVID-19, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзела грамадскага здароўя Гомельскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Атарык.
Як адзначыла ўрач-гігіеніст, імунная праслойка, створаная агульнымі намаганнямі, дала вірусу адпор. "На сёння ў Гомельскай вобласці поўны курс імунізацыі прайшлі больш за 70 працэнтаў насельніцтва. Сфарміраваны калектыўны імунітэт дае абарону не толькі прышчэпленым, а ўсяму насельніцтву рэгіёна. Узровень захваральнасці на COVID-19 цяпер самы нізкі за ўсю пандэмію - рэгіструюцца адзінкавыя выпадкі захворвання, ў асноўным у лёгкай або сярэдняцяжкай форме", - расказала Ірына Атарык.
Аднак абарону ад захворвання трэба не толькі атрымаць, але і захаваць. Бо ўзровень ахоўных антыцел пасля вакцынацыі паступова зніжаецца. І для таго, каб аднавіць ахоўныя ўласцівасці імунітэту, патрэбна бустарная вакцынацыя. "Праводзіцца яна праз 6 месяцаў пасля закончанага асноўнага курса імунізацыі з выкарыстаннем вакцыны "Спадарожнік Лайт". У некаторых выпадках могуць прымяняцца і іншыя прэпараты. Напрыклад, другі кампанент "Спадарожніка V" або вакцына Vero Cell Sinopharm", - растлумачыла ўрач-гігіеніст.
Паводле яе слоў, лета - ідэальная пара для правядзення вакцынацыі.
"Восенню чакаецца ўздым захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку і COVID-19. Гэтаму садзейнічаюць розныя фактары. Гэта і паступовае зніжэнне колькасці антыцел у людзей, якія атрымалі поўны курс вакцынацыі, і фарміраванне новых калектываў у школах і садах, заканчэнне адпускной кампаніі, што прыводзіць да большага скопішча людзей як у транспарце, так і на рабоце. Таму важна захаваць абарону - зрабіць бустарную вакцынацыю", - сказала на заканчэнне Ірына Атарык.-0-
Да спіса