Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Лоеўскі раён размешчаны ў паўднёва-ўсходняйчастцы Гомельскай вобласці. Мяжуе з Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім, Гомельскім раёнамі.
На ўсходзе па рацэ Днепр і, часткова, па ніжнім цячэнні ракі Сож мяжуе з Чарнігаўскай вобласцю Украіны.
Тэрыторыя раёна складае 103 931 га, з іх: сельгасугоддзяў 39 506 га, лесу - 41 631 га.
На тэрыторыі раёна працякае рака Днепр з прытокамі Сож, Брагінка, Песачанка, знаходзіцца Днепра-Брагінскага вадасховішча.
Адміністрацыйным і гаспадарча-культурным цэнтрам з'яўляецца гарадскі пасёлак Лоеў, размешчаны на правым беразе ракі Днепр у 98 км ад абласнога цэнтра г.Гомель.
Адміністрацыйна тэрыторыя раёна падзелена на гарадскі пасёлак Лоеў і 7 сельсаветаў (Бывалькаўскі, Карпаўскі, Каўпенскі, Малінаўскі, Ручаеўскі, Страдубскі, Уборкаўскі). У раёне 71 населены пункт, пражывае 10 786 чалавек.