Галоўная / Аграгарадкі / Аграгарадок Пярэдзелка

Аграгарадок Пярэдзелка

Старшыня Страдубскага сельскага выканаўчага камітэта - Дзегцярэнка Святлана Алегаўна - (+375 23 47) 2 09 19

Населены пункт Пярэдзелка размешчаны ў 15 км ад г.п. Лоеў.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады н.п. Пярэдзелка ў 2005 годзе набыў статус аграгарадка.

На тэрыторыі аграгарадка функцыянуюць: ДУА «Суткоўская сярэдняя школа Лоеўскага раёна», сельскі Дом культуры, сельская бібліятэка, вясковая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, 4 крамы прамысловых і харчовых тавараў, сталовая, комплексна-прыёмны пункт, лазнева-пральны камбінат, Лоеўскае лясніцтва, аддзяленне сувязі, ААТ «Уражайны», якое спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі.

У ліку славутасцяў нашай Лоеўшчыны можна ўпэўнена назваць захаваныя да нашых дзён помнікі архітэктуры. У адным з іх, сядзібна-паркавым ансамблі, пабудаваным у пачатку XIX стагоддзя зяцем уладальніка большасці ўгоддзяў Лоеўшчыны Станіслава Юдзіцкага, знаходзіцца Суткоўская сярэдняя школа.

У рамках выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады ў 2007 годзе ў аграгарадку Пярэдзелка ўведзена ў эксплуатацыю спартыўная зала, у якой арганізавана работа гурткоў і секцый спартыўнай і аздараўленчай накіраванасці для дзяцей, падлеткаў і дарослага насельніцтва.

Праведзена рэканструкцыя сельскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Тут ёсць працэдурная, памяшканне дзённага стацыянара на 5 ложкаў, стаматалагічны кабінет, кабінет фізіятэрапіі, аптэчны кіёск. Паслугі насельніцтву аказваюць 5 медыцынскіх работнікаў.