Культура

Культурнае жыццё Лоеўскага краю – гэта гарадскі і 11 клубных устаноў, 13 бібліятэк, раённы метадычны цэнтр народнай творчасці, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў у г.п. Лоеў» і 2 яе філіялы ў аг. Уборак і н.п. Бывалькі, музей бітвы за Днепр, цэнтр рамёстваў пры Уборкаўскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу.


Клубныя ўстановы культуры Лоеўшчыны - гэта агульнадаступныя, сацыяльныя аб'екты, якія ажыццяўляюць рэгуляванне сацыяльна-культурнымі працэсамі ў сферы вольнага часу, якія забяспечваюць іх арганізацыйны характар ​​і сацыяльна-выхаваўчую накіраванасць.

Работа па захаванню і развіццю традыцыйнай культуры і аматарскай народнай творчасці вядзецца праз пэўную сетку ўстаноў культуры раёна. Найбольшая роля ў забеспячэнні дзейнасці аматарскіх фарміраванняў належыць 11 сельскім клубным установам культуры раёна.

Шэсць калектываў мастацкай самадзейнасці носяць званне «народны»: хор «Світанак», вакальны ансамбль «Жывіца», тэатральны калектыў «Адлюстраванне» пры дзяржаўнай установе культуры «Гарадскі цэнтр культуры г.п.Лоеў», вакальны ансамбль народнай песні «Пралеска» пры Уборкаўскім цэнтры культуры і вольнага часу, народны клуб аматараў песні «У каго душа бадзёрая не старэюць ніколі», народны ансамбль «Алеся» пры Бывалькаўскім сельскім доме культуры.

На базе Уборкаўскага цэнтра культуры і вольнага часу адкрыты і паспяхова працуе цэнтр рамёстваў, дзе народныя майстры перадаюць мастацтва лозапляцення, ганчарства, разьбы па дрэве дзецям і моладзі.

У раёне працуе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лоеў» і два яе філіялы ў аг.Уборак і н.п. Бывалькі, якія даюць магчымасць атрымаць першую музычную адукацыю. Адукацыйныя праграмы ваўстанове рэалізуюцца па двух напрамках дзейнасці: «музычны» і «выяўленчы». У працэсе навучання вядзецца прафілізацыя і адбор навучэнцаў з наступнай мэтанакіраванай падрыхтоўкай да паступлення ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы вобласці. З 2007 навучальнага года ў школе адкрыта падрыхтоўчае аддзяленне для дзяцей 6-8 гадоў. Дзеці навучаюцца па класе фартэпіяна, акардэона і баяна, а таксама класу выяўленчае мастацтва.

У цяперашні час у склад дзяржаўнай установы культуры «Лоеўская цэнтральная раённая бібліятэка» ўваходзіць 12 бібліятэк.

Асноўнымі напрамкамі работы бібліятэк з'яўляюцца прапаганда беларускай нацыянальнай літаратуры, патрыятычнае выхаванне моладзі, абуджэнне цікавасці насельніцтва да гістарычных падзей на Беларусі, а таксама экалагічны і краязнаўчы напрамак у рабоце. Бібліятэчная дзейнасць дазваляе бібліятэцы быць актыўным ўдзельнікам працэсу захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны. Асноўная мэта – выхаванне пачуцця гонару за сваю малую радзіму, пачуцця прыналежнасці да яе мінулага і сучаснасці.

Пазітыўнаму іміджу бібліятэкі садзейнічаюць масавыя мерапрыемствы з выкарыстаннем краязнаўчага матэрыялу. Сярод іх – святы народнага календара, сустрэчы са знакамітымі землякамі, прэзентацыі кніг мясцовых аўтараў. Ва ўсіх бібліятэках раёна складзены летапісы вёсак, гаспадарак і бібліятэк, аформлены краязнаўчыя куткі, кніжныя выставы, вядуцца краязнаўчыя картатэкі. Сабрана і аформлена 14 гісторый вёсак, 6 гісторый гаспадарак. Створана аб'яднаная электронная версія гісторыі вёсак і гісторыі гаспадарак раёна.

Афармляюцца тэматычныя папкі, альбомы «Гісторыя назвы вёскі», «Нашы славутыя землякі», «Гісторыя краю», «Народныя майстры і ўмельцы – нашы землякі», «Фальклор. Фальклорная паэзія ». Усяго па раёне сабрана і аформлена больш 70-ці тэматычных папак.

У сельскіх бібліятэках (Малінаўская, Ліпнякоўская, Сяўкоўская) аформлены этнаграфічныя куткі, дзе прадстаўлены экспанаты бытавых прадметаў паўсядзеннага ўжытку, дэкаратыўнай творчасці, элементаў адзення. Бібліятэкі збіраюць, захоўваюць і папулярызуюць матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю нашых славутых землякоў. Іх жыццё і творчасць актыўна прапагандуецца.

Арганізавана работа выязной аўтабібліятэкі па абслугоўванні аддаленых населеных пунктаў, дзе няма стацыянарных бібліятэк. Выязная аўтабібліятэка працуе па 10-ці маршрутах, абслугоўвае 40 населеных пунктаў, дзе пражывае 1186 чалавек. Работа гэтай бібліятэкі дазволіла павялічыць лік чытачоў больш чым на 800 чалавек. выязная бібліятэка дае магчымасць жыхарам сельскіх населеных пунктаў карыстацца інфармацыйнымі, сэрвіснымі, адукацыйнымі паслугамі, дастаўляе ў кожны дом кнігі, арганізуе вольны час.

У Лоеве працуе музей бітвы за Днепр, у якім сабраны экспанаты, якія раскрываюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, што адбыліся на тэрыторыі краю: акупацыйны рэжым і партызанскі рух на Лоеўшчыне ў 1941-1943 гадах, фарсіраванне Дняпра і вызваленне Лоеўшчыны войскамі Цэнтральнага фронту пад камандаваннем генерала арміі К.К.Ракасоўскага восенню 1943 года. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 117 аб'ектаў спадчыны (62 помнікі гісторыі, 48 археалагічных, 5 помнікаў архітэктуры, 2 помнікі прыроды).

Статус гісторыка-культурных каштоўнасцей нададзены 54 найбольш значным аб'ектам, яны ўключаны ў Дзяржаўны спіс матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (26 помнікаў гісторыі, 23 археалагічных, 5 помнікаў архітэктуры).

Праца па іх захаванню вядзецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь». Створаны і функцыянуе раённы каардынацыйны савет па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

Загадчык сектара культуры райвыканкама - Сяргеенка Андрэй Васiльевiч

тэл: 8 (02347) 5 29 30