Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Старшыня Каўпенскага сельскага выканаўчага камітэта - Прымак Людміла Уладзіміраўна, тэл. (+375 2347) 5-31-92
Населены пункт Каўпень размешчаны ў 7 км ад г.п. Лоеў.
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады н.п. Каўпень у 2005 годзе набыў статус аграгарадка.
На тэрыторыі аграгарадка функцыянуюць: ДУА «Каўпенская базавая школа», сельскі цэнтр культуры і вольнага часу, сельская бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, 3 крамы прамысловых і харчовых тавараў, сталовая, комплексна-прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, ААТ «Каўпень-Агра», якое спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі з развітым насенняводствам збожжавых культур і бульбы.
У аграгарадку Каўпень уведзена ў эксплуатацыю спартыўная зала, у якой арганізавана работа гурткоў і секцый спартыўнай і аздараўленчай накіраванасці для дзяцей, падлеткаў і дарослага насельніцтва.