Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Адміністрацыйная тэрыторыя раёна падзелена на гарадскі пасёлак Лоеў і 7 сельсаветаў (Бывалькаўскі, Карпаўскі, Каўпенскі, Малінаўскі, Ручаеўскі, Страдубскі, Уборкаўскі). У раёне 71 населены пункт, пражывае 10 786 чалавек.
Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены 3 камунальнымі сельскагаспадарчымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, а таксама 2 арганізацыямi, якія абслугоўваюць дадзеную галіну, КМУП "Лоеўскае ПМС" і ААТ «Лоеўскі Агратэхсервіс».
Лоеўшчына - раён сельскагаспадарчага прызначэння. Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна спецыялізуюцца ў жывёлагадоўчай галіне на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, у раслінаводчай - на вытворчасці збожжа, насення кукурузы, рапсу, кармоў.
Адукацыйная прастора Лоеўскага раёна ўключае 18 устаноў.
З 1963 года рыхтуе кадры для сістэмы адукацыі ўстанова адукацыі «Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж".
Сетка медыцынскіх устаноў раёна ўключае раённую бальніцу, Бывалькаўскую бальніцу сястрынскага догляду, раённую паліклініку, 3 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 11 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
У раёне працуе 12 клубных устаноў, 13 бібліятэк, раённы метадычны цэнтр народнай творчасці, ДУА "Дзіцячая школа мастацтваў г.п.Лоеў" і 2 яе філіялы ў аг. Уборак і н.п. Бывалькі, музей бітвы за Днепр, цэнтр рамёстваў пры Уборкаўскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу.