Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Высокі старт юнай лаеўчанкі на хлебнай ніве!
11.08.2025

Высокі старт юнай лаеўчанкі на хлебнай ніве!

Ураджэнка в. Бывалькі праславіла родны край далёка за яго межамі. Сёлета 19-гадовая Вікторыя Пазняк упершыню прымае ўдзел ва ўборачнай кампаніі, але ўжо пакарыла тысячную мяжу на адвозцы збожжавых. Дзяўчына працуе ў роднай гаспадарцы вадзіцелем МАЗа. На залатых палях баразніць хлебную ніву на камбайне і яе бацька Ігар. Сёння ад імя старшыні федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь Юрыя Сянько і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Васіля Хваціка дзяўчыну павіншавалі кіраўнік раёна Алег Таргонскі і старшыня Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Грынькоў.

Грашовыя сертыфікаты, прывітальны адрас, і, вядома, раскошны букет кветак для прыгажуні-аграрыя сталі прыемным бонусам да паспяховага старту нашай зямлячкі!

Да спіса