Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
У
рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» работнікі
Лоеўскага раённага аддзела па НС сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай
грамадскай арганізацыі выратавальнікаў пажарных правялі тэматычныя
мерапрыемствы ў працоўных калектывах і месцах грамадскага харчавання.
Калектывам
прадпрыемстваў была даведзена аператыўная абстаноўка з пажарамі і іншымі
надзвычайнымі сітуацыямі ў раёне, праведзены гутаркі пра шкоду і небяспеку
курэння ў ложку і ў доме, прыведзены прыклады гібелі людзей на пажарах. Далей
гаворка ішла аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і
бяспечных паводзін у побыце. Прысутным уручаліся памяткі па тэматыцы акцыі.
У
сталовай, падчас абедзеннага перапынку, памочнікі МНС сустракалі наведвальнікаў
на ўваходзе і расказвалі ім аб праблеме і наступствах «неасцярожнага» курэння.
А грамадзянам, якія кураць, прапаноўвалася абмяняць цыгарэту на цукерку, тым
самым зрабіць першы крок адмовы ад шкоднай звычкі.