Навіны раёна
27.04.2023
На мінулым тыдні ў Гомелі прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод дзяцей і падлеткаў «Спорт для ўсіх», у якіх прымалі ўдзел каманды з устаноў адукацыі вобласці, а таксама каманда раённай гімназіі. Па выніках лёсавання нашы спартсмены трапілі ў групу да прадстаўнікоў з Акцябрска, Петрыкава і Веткі. Атрымаўшы перамогу над кожным супернікам, яны ўпэўнена выйшлі ў паўфінал, дзе гімназістаў чакалі валейбалісты з Чачэрска, якія, без асаблівага супраціву прайгралі нашым землякам. У барацьбе за першае месца наша каманда сустракалася з супернікамі з Добруша. У ходзе напружанай гульні заваявалі дыплом I ступені і Кубак нашы землякі. Віншуем членаў каманды-Антона Хрушчынскага, Андрэя Зубара, Максіма Плюшчая, Арцёма Гайдука, Кірыла Крупейчанкі, Станіслава Луса, Цімафея Чарнянка, Станіслава Плюшчая і трэнера Сяргея Максіменкі з годным выступленнем на абласным узроўні і жадаем дасягнення новых спартыўных вышынь!
Да спіса