Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!»
17.03.2025

Прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!»

 

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, каардынацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы ў вяснова-летні перыяд з 17 сакавіка па 4 красавіка 2025 года пройдзе Рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам». Акцыя пройдзе ў тры этапы: падрыхтоўчы-з 17 па 21 сакавіка, асноўны – з 22 па 30 сакавіка, заключны этап – з 31 сакавіка па 4 красавіка.

 Акцэнт пры правядзенні асноўнага этапу акцыі будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян, якія маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне. Работнікі МНС наведаюць адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля, а таксама грамадзян, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распівання спіртных напояў і вядучых асацыяльны лад жыцця.

Інфармацыя! Падчас акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца з заяўкай у Лоеўскі РАНС для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля. Прыйшоўшы да вас, інспектар дасць рэкамендацыі па правілах эксплуатацыі пячнога ацяплення, цеплагенерыруючых прылад, правілах ўстаноўкі і эксплуатацыі пажарных апавяшчальнікаў і іншым момантах, звязаных з бяспекай у жыллёвым фондзе.

Да спіса