Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
 Намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Грыгаровіч сустрэўся з жыхарамі Уборкаўскага сельскага савета
20.02.2020

Намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Грыгаровіч сустрэўся з жыхарамі Уборкаўскага сельскага савета

Андрэй Іосіфавіч распавёў жыхарам вёскі аб наяўнай аператыўнай абстаноўцы з пажарамі на тэрыторыі Гомельскай вобласці і раёна, аб асноўных прычынах іх узнікнення і фактарах, якія спрыяюць гібелі людзей у агні. Звярнуў увагу грамадзян на факты ўзнікнення пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, у тым ліку пры курэнні. Андрэй Грыгаровіч давёў асноўныя правілы бяспекі, якія неабходна выконваць, каб пазбегнуць бяды. Распавёў, што людзі, якія трапілі ў бяду, не заўсёды могуць справіцца з ёй самастойна без дапамогі адпаведных службаў. А для таго, каб пазбегнуць пажару ў кватэры ці ў хаце, неабходна выконваць вельмі простыя правілы. Андрэй Іосіфавіч распавёў жыхарам вёскі Уборак пра тое, як неабходна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, як карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння і для чаго патрэбен аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Асобна закрануў тэму дзіцячага траўматызму і небяспекі тонкага лёду. У завяршэнне гутаркі ўсім прысутным быў прадэманстраваны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач» і паказаны фільм супрацьпажарнай накіраванасці.

 

Да спіса