Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Для больш аператыўнага рэагавання на пажары і надзвычайныя сітуацыі, а таксама паспяховай барацьбы з імі, Лоеўскія ратавальнікі рэгулярна адпрацоўваюць навыкі ў ходзе правядзення трэніровак і іншых навучальных мерапрыемстваў. Так, работнікі МНС правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні на тэрыторыі трансфарматарнай падстанцыі ТП-242/252 Лоеўскія электрычныя сеткі.
Аб'екты з масланапаўняльным абсталяваннем характарызуюцца
падвышанай пажарнай небяспекай з-за вялікай колькасці гаручай вадкасці ва
ўнутраным абсталяванні. Пры гэтым пажар суправаджаецца моцным задымленнем, што
перашкаджае пранікненню да месца ўзгарання пажарных. Па сцэнары развіцця
падзей, у выніку пашкоджанні ізаляцыі на кабельнай муфце, адбылося кароткае
замыканне. На трансфарматары падстанцыі паўстала няспраўнасць з наступным
узгараннем.
Пасля атрымання інфармацыі аб прынятых персаналам
падстанцыі мерах і допуску на тушэнне, а таксама, калі былі заземлены тэхніка і
пажарныя ствалы, ратавальннікі правялі ліквідацыю ўмоўнага пажару на
трансфарматары. У сваю чаргу персанал падстанцыі забяспечыў бяспечную працу
пажарных на энергааб'екце.
У ходзе вучэнняў былі адпрацаваны сумесныя дзеянні
пажарна-выратавальных падраздзяленняў, адміністрацыі аб'ектаў і аварыйных службаў.
Усяго было задзейнічана 36 чалавек і 6 адзінак тэхнікі.
Да спіса