Навіны раёна
17.03.2025
У рамках рэалізацыі рэспубліканскай акцыі " Мы-грамадзяне Беларусі!", прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў лепшым прадстаўнікам навучэнскай моладзі Лоеўскага раёна. У Дзень Канстытуцыі школьнікі Лоеўшчыны атрымалі першыя пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь. Самы важны дакумент у жыцці кожнага чалавека юнакам і дзяўчатам уручыў кіраўнік раёна Алег Таргонскі і прадстаўнікі сілавых структур, раённага Савета ветэранаў.
Да спіса