Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
28 мая адбылося незвычайна атмасфернае свята для аматараў літаратуры, паэзіі, гісторыі. Творчы асветніцкі праект пяты год набірае абароты, нязменна павялічваючы колькасць прыхільнікаў. Удзельнікам фестывалю і гасцям горада работнікі бібліятэчных сетак прапанавалі ўсё новыя і новыя творчыя фарматы для знаёмства і вывучэння друкаванай прадукцыі, інтэрактыўныя зносіны на разнастайных пляцоўках, спаборніцтвы ў эрудыцыі, майстар-класы, квэсты, букіністычныя і рамесныя кірмашы і многае іншае.
У гэтым годзе тэмай літаратурных падворкаў сталі легенды нашага краю. Кожны, хто прыйдзе на свята, знойдзе для сябе нешта блізкае і роднае. Кожны змог успомніць пра свае карані, асвяжыць падзеі далёкіх гадоў, звязаных з жыццём продкаў, родных і блізкіх. Свята было не толькі забаўляльным, але і пазнавальным, карысным.
Лоеўская цэнтральная раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку "Лоеўшчына...Край легенд, азёр і рэк". Для гасцей пляцоўкі работнікі бібліятэкі падрыхтавалі гульнявы квэст "У пошуках залатой кароны", майстар – клас "Кропелька", віктарыну "Край азёр і рэк", тэатралізацыю легенды "Сож і Днепр", эрудыт – падарожжа "Роднага краю імёны". Інтэрактыў быў падхоплены на бібліятэчным бульвары, дзе кожная пляцоўка прэзентавала сваю мясцовую легенду. На кожным падворку гасцей чакалі цікавыя гістарычныя экскурсы, у якіх можна было прыняць удзел і нават атрымаць прызы за эрудыцыю і актыўнасць.
Да спіса