Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць,
247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2
Тэлефон прыёмнай: 8 02347 2 04 10
E-mail:
isp@loev.gov.by (для дзелавой перапіскі)
23 кастрычніка бягучага года чарговы Дзень сельсавета па тэме: «Арганізацыя работы Ручаеўскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па вырашэнню пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва сельсавета» прайшоў на тэрыторыі Ручаеўскага сельсавета. У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта В. А. Байкова, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М.Пастухова, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Лоеўскага раёна, а таксама дэпутаты Ручаеўскага сельскага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Ручаеўскага сельсавета і кіраўнікі арганізацый, замацаваных за населенымі пунктамі Ручаеўскага сельсавета.
Удзельнікі мерапрыемства наведалі шэраг сацыяльна значных аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, з мэтай азнаямлення з іх дзейнасцю, а таксама ў час аб'езду населеных пунктаў была вывучана праца сельсавета па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі.
Падчас правядзення мерапрыемства старшыня сельсавета Харко Васіль Пятровіч сумесна з кіраўнікамі арганізацый, замацаванымі за населенымі пунктамі Ручаеўскага сельсавета, распавялі як вырашаюцца пытанні навядзення парадку і добраўпарадкавання населеных пунктаў.